10 мая 2018 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ў Румыніі Андрэй Грынкевіч правёў сустрэчу ў румынскім знешнепалітычным ведамстве з Дзяржаўным сакратаром па пытаннях Усходняга суседства і шматбаковым адносінам на глабальным узроўні Дэнуцам Некулэеску.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку падрыхтоўку чарговага раўнда кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Румыніі, далейшае развіццё палітычнага дыялогу.
Асобна суразмоўцы спынилися на пытаннях беларуска-румынскага ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне ў кантэксце будучага старшынства Румыніі ў Савеце ЕС, а таксама яе намера балатавацца ў непастаянныя члены Савета Бяспекі ААН.