05-09-2018
5 верасня 2018 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Рэспубліцы Беларусь Ле Анем з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця двухбаковых адносін у гандлёва-эканамічнай, адукацыйнай і гуманітарнай сферах.
У.Макей выказаў падзяку Паслу В'етнама за актыўную плённую работу, накіраваную на ўмацаванне беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтва.