09-07-2019
9 ліпеня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка сустрэўся з кіраўніком Рэгіянальнай дэлегацыі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа ў Беларусі, Малдове і Расіі Магне Бартам з нагоды завяршэння яго місіі.
Падчас сустрэчы бакі падвялі вынікі ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і МКЧК за час працы М.Барта ў якасці кіраўніка Рэгіянальнай дэлегацыі, а таксама абмяняліся думкамі аб перспектыўных накірунках далейшага супрацоўніцтва.
А.Краўчанка выказаў падзяку М.Барту за яго ўклад у развіццё двухбаковых адносін.