02-04-2018
2 красавіка 2018 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Таджыкістан у Рэспубліцы Беларусь Махмадшарыфам Махмудам Хакдодам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-таджыкскіх адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай сферах. Асаблівая ўвага нададзена падрыхтоўцы да правядзення значных двухбаковых мерапрыемстваў, запланаваных на 2018 год.