07-03-2019
7 сакавіка 2019 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Манголіі Станіслава Чапурнога з Міністрам замежных спраў Манголіі Дамдзіны Цогтбаатарам.
Падчас гутаркі абмеркавана шырокае кола пытанняў развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння ў розных сферах, у тым ліку абмен візітамі на розных узроўнях, правядзенне чарговага пасяджэння Сумеснай Беларуска-Мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама пашырэнне дагаворна-прававой базы адносін паміж дзвюма краінамі.