05-11-2018
5 лістапада 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Чабай Балагам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-венгерскіх адносін.
Асаблівая ўвага нададзена пытанням паглыблення гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, перспектывам пашырэння ўзаемадзеяння ў сферы пасажырскіх авіяперавозак.
Дэталёва пытанні двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва плануецца разгледзець падчас 9-га пасяджэння Беларуска-Венгерскай Міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве, якое адбудзецца 6 лістапада 2018 г. у г.Мінску.