17-09-2019
17 верасня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка сустрэўся з Кіраўніком Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь Дзіркам Шубелям.
Падчас размовы разгледжаны стан і перспектывы развіцця адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам. Бакі абмеркавалі далейшыя крокі ў кірунку ўмацавання беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва і абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.