06-11-2018
6 лістапада 2018 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь Кыргызскай Рэспублікі Андрэя Страчко з Міністрам замежных спраў Кыргызскай Рэспублікі Чынгізам Айдарбекавым.
Падчас сустрэчы абмеркаваны пытанні далейшага развіцця двухбаковых адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, культурнай і гуманітарнай сферах. Бакамі падкрэслена станоўчая дынаміка развіцця адносінаў паміж дзвюма краінамі.
Дасягнуты дамоўленасці аб прапрацоўцы ўзаемных візітаў на ўзроўні кіраўніцтва ўрадаў Беларусі і Кыргызстана, а таксама арганізацыі сустрэчы кіраўнікоў парламентаў дзвюх краін.