07-06-2018
7 чэрвеня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка правёў сустрэчу з дэлегацыяй Сената Парламента Чэшскай Рэспублікі на чале са старшынёй Камітэта па замежных справах, абароне і бяспецы Францішкам Бубланам.
Падчас сустрэчы бакі адзначылі пазітыўную дынаміку беларуска-чэшскага ўзаемадзеяння. Абмеркавана развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Еўрасаюзам, а таксама актуальныя пытанні міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.