10-03-2018
8 сакавіка 2018 г. у рамках візіту дэлегацыі Беларусі ў краіны Лацінскай Амерыкі адбылася сустрэча ў Парламенце Аргенціны.
Намеснік Міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, які ўваходзіць у склад дэлегацыі, адзначыў неабходнасць развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва, у тым ліку для надання дадатковай дынамікі двухбаковым кантактам у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, навуковай, культурнай, спартыўнай і іншых сферах.
Аргентынскі бок праінфармаваў аб стварэнні парламенцкай групы дружбы з Рэспублікай Беларусь і пацвердзіла зацікаўленасць у садзейнічанні развіццю двухбаковых кантактаў па розных напрамках.