11-09-2019
8 верасня 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы і Іарданскім Хашыміцкім Каралеўстве па сумяшчальніцтве Юрый Слука ўручыў даверчыя лісты каралю Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдале II.
У ходзе гутаркі, якая адбылася ў рамках цырымоніі ўручэння даверчых лістоў, бакамі была падкрэслена ўзаемная зацікаўленасць у развіцці беларуска-іарданскага супрацоўніцтва ў розных сферах, у першую чаргу – у гандлёва-эканамічнай.