22-06-2018
22 чэрвеня 2018 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Арменія Зограбам Мнацаканянам, які прымае ўдзел у 10-м раўндзе нефармальных міністэрскіх дыялогаў краін-удзельніц ініцыятывы ЕС “Усходняе партнёрства” ў г.Мінску.
На сустрэчы абмеркаваны актуальныя тэмы двухбаковага парадку дня, уключаючы перспектывы развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў розных галінах. Міністрамі адзначаны высокі ўзровень і дружалюбны характар беларуска-армянскіх адносін, якія ўстойліва развіваюцца.
Па выніках перагавораў дасягнуты дамоўленасці аб працягу актыўнага ўзаемадзеяння па лініі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Арменіі.