24-05-2018
23 мая 2018 г. «на палях» міжнароднага форуму «Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх» адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Беларусі Алега Краўчанкi з дырэктарам Савета Еўропы па палітычных пытаннях Аляксандрам Гесэлем.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Савета Еўропы ў розных сферах.