04-03-2019
4 сакавіка 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь Віарэлам Машану.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы далейшага развіцця беларуска-еўрапейскага дыялогу, сумесныя мерапрыемствы па лініі Беларусь-ЕС з улікам старшынства Румыніі ў Савеце Еўрапейскага саюза ў першай палове 2019 года.