04-10-2019
3 кастрычніка 2019 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Алега Паферава з Віцэ-прэзідэнтам па пытанях планавання Венесуэлы Рыкарда Менэндасам.
Бакі абмеркавалі шырокі спектр актуальных пытанняў беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва, у тым ліку ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, а таксама перспектывы ўзаемадзеяння па іншых напрамках.
Па выніках перамоў удзельнікі сустрэчы дамовіліся працягнуць сумесную працу, накіраваную на далейшае нарошчванне і ўмацаванне сувязяў паміж дзвюма краінамі.