14-06-2018
14 чэрвеня 2018 г. у г.Мінску адбыліся беларуска-румынскія кансультацыі паміж МЗС.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка, румынскую — Дзяржаўны сакратар Міністэрства замежных спраў Дэнуц Някулэеску.
Бакі абмеркавалі шырокі спектр пытанняў беларуска-румынскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах, перспектывы пашырэння дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін, развіццё ўзаемадзеяння па лініі Беларусь-ЕС, а таксама шэраг актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня.