04-01-2020
3 студзеня 2020 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Віктара Рыбака з Міністрам прамысловасці і тэхналогій Турцыі Мустафой Варанкам.
Падчас сустрэчы адбыўся абмен думкамі аб падыходах да развіцця прамысловага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Турцыяй у кантэксце выканання дамоўленасцяў, дасягнутых на ўзроўні лідэраў дзвюх краін у Анкары ў красавіку 2019 г.
Суразмоўцы пазітыўна ацанілі патэнцыял рэалізацыі сумесных праектаў па наладжванню вытворчасці і рэалізацыі грузавой, будаўнічай, кар’ернай, спецыяльнай і сельскагаспадарчай тэхнікі.
Асаблівая ўвага была нададзена абмеркаванню хода падрыхтоўкі чацвёртага пасяджэння Беларуска-Турэцкай рабочай групы па прамыслова-тэхналагічнаму супрацоўніцтву, правядзенне якога запланавана на 28-29 студзеня 2020 г. ў г.Стамбуле.