08-02-2018
8 лютага 2018 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь Вячаслава Бяскостага з Міністрам адукацыі Нігерыі Малама Адаму Адаму.
Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і падрыхтоўкі кадраў. Да нігерыйскага боку была даведзена інфармацыя аб магчымасцях беларускай сістэмы адукацыі, у асаблівасці, у галіне падрыхтоўкі кадраў у сферы медыцыны, інфармацыйных тэхналогій, інжынернай справы, сельскай гаспадаркі.
В.Бяскосты адзначыў, што Беларусь гатова разглядзець любыя прапановы нігерыйскага боку па далейшым развіцці двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі, у прыватнасці, пытанне аб стымуляванні таленавітых навучэнцаў з ліку нігерыйскіх грамадзян да навучання ў беларускіх ВНУ.
Нігерыйскі бок выказаў зацікаўленнасць у развіцці далейшага супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь ў галіне вышэйшай, а таксама прафесіянальнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.