18-09-2019
17 верасня 2019 г. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Аарганізацыі Аб’яднаных Нацый Валянцін Рыбакоў сустрэўся з намеснікам Генеральнага сакратара ААН па барацьбе з тэрарызмам Уладзімірам Варанковым.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі вынікі канферэнцыі высокага ўзроўню “Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых тэхналогій” (г.Мінск, 3-4 верасня 2019 г.), арганізаванай сумесна Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Контртэрарыстычным упраўленнем ААН для дзяржаў-удзельніц і партнераў АБСЕ і краін-удзельніц АСЕАН.
Ул.Варанкоў адзначыў вялікі станоўчы рэзананс, які атрымала канферэнцыя, у тым ліку актуальнасць яе тэмы і ўнікальны крос-рэгіянальны фармат, а таксама беспрэцэдэнтную якасць арганізацыі.
Кіраўнікі беларускай дыпламатычнай місіі і Контртэрарыстычнага ўпраўлення ААН абмеркавалі пытанні далейшага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ААН у сферы барацьбы з тэрарызмам, у тым ліку правядзенне на палях сегмента высокага ўзроўню Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку сумеснага мерапрыемства, прысвечанага вынікам канферэнцыі ў Мінску, а таксама праекты на перспектыву.