03-10-2019
2 кастрычніка 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аргенцінскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Чылі па сумяшчальніцтве Уладзімір Астапенка ўручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Чылі Себасцьяну Піньера.
Урачыстая цырымонія была арганізавана ў Прэзідэнцкім палацы «Ла Манэда» з удзелам Міністра замежных спраў Чылі Тэадора Рыберы і іншых афіцыйных асоб.
У ходзе кароткай размовы, што адбылася пасля ўручэння даверчых лістоў, бакі абмеркавалі пытанні актывізацыі разнапланавага супрацоўніцтва, у тым ліку ў частцы рэалізацыі камерцыйных і інвестыцыйных ініцыятываў.
Праграма знаходжання Пасла У.Астапенка ў г.Санцьяга прадугледжвае правядзенне рабочых сустрэч 2-3 кастрычніка 2019г. з кіраўніцтвам МЗС Чылі, кіраўнікамі шэрагу дыпламатычных місій, акрэдытаваных у краіне, а таксама з прадстаўнікамі мясцовых дзелавых колаў.