19-06-2018
19 чэрвеня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка правёў сустрэчу з прызначаным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артурам Міхальскім.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі шырокае кола спраў беларуска-польскага супрацоўніцтва, адзначылі станоўчую дынаміку двухбаковых палітычных кантактаў і парламенцкіх сувязей, узрост і збалансаванасць гандлю паміж дзвюма краінамі.
Бакі згадзіліся з неабходнасцю садзейнічаць далейшаму паляпшэнню клімату даверу і ўзаемапаразумення, павышаць узровень і эфектыўнасць двухбаковых кантактаў.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі каляндар сумесных мерапрыемстваў на 2018-2019 гг., а таксама вызначылі пералік першачарговых напрамкаў у двухбаковым парадку дня.