23-03-2018
22 сакавіка 2018 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Чэшскай Рэспубліцы Валерый Курдзюкоў сустрэўся з намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі Чэшскай Рэспублікі Паўлам Вясёлым.
Бакі канстатавалі ўзаемную зацікаўленасць у пашырэнні двухбаковага ўзаемадзеяння ў галіне сельскай гаспадаркі і харчавання, абмеркавалі перспектыўныя напрамкі актывізацыі супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў гэтай сферы.
Абмеркавана таксама магчымасць удзелу дэлегацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі Чэхіі ў міжнароднай выставе “Белагра 2018” у г.Мінску.