10-01-2019
10 студзеня 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Аляксандр Панамароў уручыў копіі даверчых лістоў Міністру замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэру Сійярта.
Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на эканамічнае узаемадзеянне, у тым ліку падрыхтоўка афіцыйнага візіту П.Сійярта ў Беларусь.