10-09-2018
10 верасня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка правёў сустрэчу з французскім публіцыстам Лоікам Рамірэсам, які знаходзіцца ў Мінску для падрыхтоўкі кнігі пра Беларусь.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі сітуацыю ў нашай краіне і рэгіёне, развіццё дыялогу Рэспублікі Беларусь з Францыяй, Расіяй, ЕС, Кітаем і ЗША.