13-11-2019
13 лістапада 2019 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Вячаслава Бяскостага з Намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Туркменістана Бахаргуль Абдыявай.
Падчас сустрэчы адбылося абмеркаванне найбольш актуальных напрамкаў развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін у сферах культуры, інфармацыі і турызму.
Па выніках перамоў дасягнуты канкрэтныя дамоўленасці аб узаемадзеянні ў адпаведных напрамках ў 2020 годзе, у тым ліку аб правядзенні двухбаковых мерапрыемстваў у галіне культуры і мастацтва.