29-11-2018
29 лістапада 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Чылі ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Радрыга Хасэ Ньета Матурана. У сустрэчы таксама прыняў удзел Ганаровы консул Чылі ў Беларусі Андрэй Балабін.
Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-чылійскага ўзаемадзеяння па шырокаму спектру пытанняў, адзначылі неабходнасць актывізацыі кантактаў паміж афіцыйнымі асобамі і дзелавымі коламі дзвюх краін. Асаблівая ўвага была нададзена прадаўжэнню работы па фарміраванні дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін.
Бакі выказалі намер правесці ў бліжэйшай перспектыве у г.Мінску чарговы раўнд кансультацый паміж МЗС па палітычных пытаннях .