13-03-2019
13 сакавіка 2019 г. у г.Мінску адбыліся беларуска-расійскія міжведамасныя кансультацыі па пытаннях міжнароднай інфармацыйнай бяспекі. Прывітальным словам мерапрыемства адкрыў намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас.
Дэлегацыі Беларусі і Расіі ўзначальвалі, адпаведна, намеснік Дзяржаўнага сакратара Рады Бяспекі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Арчакоў і намеснік сакратара Рады Бяспекі Расійскай Федэрацыі Алег Храмаў.
Падчас кансультацый адбыўся зацікаўлены абмен думкамі аб сітуацыі ў галіне міжнароднай інфармацыйнай бяспекі, у тым ліку ў кантэксце імклівага развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, а таксама рызыкаў і пагрозаў, звязаных з іх злаўмысным выкарыстаннем.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытынні ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі ў гэтым накірунку ў міжнародных арганізацыях, у прыватнасці ААН і АБСЕ, а таксама ажыццяўленне беларуска-расійскага пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння міжнароднай інфармацыйнай бяспекі.