27 сакавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Індыя Міхаіл Касько ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Індыя Драупадзі Мурму.
Бакі падкрэслілі ўзаемную цікавасць Беларусі і Індыі да больш цеснага супрацоўніцтва ў эканамічнай, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай і культурнай сферах.