23-04-2019
23 красавіка 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венгрыі і Рэспубліцы Харватыя (па сумяшчальніцтве) Аляксандр Панамароў уручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Харватыі Каліндзе Грабар-Кітаравіч.
Падчас цырымоніі бакі адзначылі істотны патэнцыял у развіцці беларуска-харвацкіх адносін і наяўнасць узаемных намераў пашырыць дзелавыя і культурныя сувязі. Кіраўнік харвацкай дзяржавы выказала таксама зацікаўленасць у наведванні выставы “Спадчына Беларусі”, якая адкрыецца ў маі ў г.Рыека.