20-05-2019
20 мая 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Йеменскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Ахмедам Салемам аль-Вахейшы.
У ходзе сустрэчы намеснік Міністра выказаў пажаданне хутчэйшага завяршэння ўзброенага канфлікту ў Йемене і запэўніў у гатоўнасці беларускага бока ажыццяўляць пастаўкі шырокага асартыменту прадукцыі для пасляваеннага аднаўлення гэтай краіны.
Пасол таксама ўручыў намесніку Міністра замежных спраў Беларусі копіi сваiх даверчых грамат.
English version русская версия