21-12-2018
21 снежня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь Паўлам Антоніа Перэйра Пінта з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.
Падчас сустрэчы бакі абмяняліся думкамі аб перспектыўных кірунках развіцця ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Бразіліяй. Адзначана пазітыўная дынаміка двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, умацаванне сувязей у культурнай і іншых сферах.
А.Краўчанка выказаў падзяку Паслу Бразіліі за работу, накіраваную на развіццё беларуска-бразільскіх адносін.