08-11-2018
8 лістапада 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы Беларусь Ангелам Ганевым з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.
Падчас сустрэчы падведзены вынікі беларуска-балгарскага супрацоўніцтва за апошнія два гады, адзначана станоўчая дынаміка парламенцкіх сувязей і захаванне паказчыкаў гандлёвага абароту паміж дзвюма краінамі.
Бакі пагадзіліся з неабходнасцю садзейнічаць далейшаму паляпшэнню ўзаемаразумення паміж Беларуссю і Балгарыяй, а таксама павышаць практычную аддачу ад двухбаковых кантактаў у эканамічнай і гуманітарнай галінах.
Намеснік Міністра падзякаваў Паслу Балгарыі за яго ўклад у развіццё беларуска-балгарскіх адносін.