11-02-2019
11 лютага 2019 г. у сувязі з завяршэннем дыпламатычнай місіі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы Аляксандра Караля адбылася яго сустрэча з Міністрам замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Лінасам Лінкявічусам.
Падчас гутаркі, якая прайшла ў добразычлівай атмасферы, бакі канстатавалі зацікаўленасць у далейшым выбудоўванні доўгачасовых добрасуседскіх і ўзаемавыгадных адносін.