08-11-2018
8 лістапада 2018 г. у г.Астане (Рэспубліка Казахстан) Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў удзел у сумесным пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны, Камітэта сакратароў саветаў бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ).
У сустрэчы ўдзельнічалі міністры замежных спраў, міністры абароны, сакратары саветаў бяспекі дзяржаў — членаў АДКБ, а таксама выконваючы абавязкі Генеральнага сакратара Арганізацыі.
У сваім выступленні У.Макей прадставіў пазіцыю Беларусі па асноўных праблемах глабальнай і рэгіянальнай бяспекі, падкрэсліў важнасць калектыўных дзеянней для вырашэння задач, якія стаяць перад Арганізацыяй, выказаў шэраг прапаноў па ўдасканаленні знешнепалітычнага ўзаемадзеяння дзяржаў-членаў АДКБ.
На пасяджэнні бакі абмяняліся думкамі па актуальных тэмах міжнароднага парадку дня і абмеркавалі пытанні каардынацыі пазіцый у фармаце Арганізацыі і на міжнароднай арэне. Агучаны прыярытэтныя напрамкі дзейнасці АДКБ у перыяд старшынства Кыргызскай Рэспублікі ў Арганізацыі ў 2018-2019 гг.
Удзельнікі сумеснага пасяджэння ўзгаднілі шэраг дакументаў, якія перададзены на разгляд кіраўнікам дэлегацый падчас сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.