06-11-2019
5 лістапада 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Славакія Ігар Ляшчэня правёў сустрэчу з віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазілом Гудаком.
У ходзе перамоў І.Ляшчэня інфармаваў суразмоўца пра дынаміку гандлёва-эканамічных сувязяў паміж Беларуссю і Славакіяй.
Адбыўся абмен думкамі аб праектах, якія рэалізуюцца ў Беларусі пры падтрымцы Еўрапейскага інвестыцыйнага банка.