15-02-2019
14 лютага 2019 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцэ Ігара Ляшчэні з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства эканомікі Славакіі, старшынёй Славацкай часткі Беларуска-Славацкай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве Расціславам Хованцам.
Адбыўся абмен думкамі па выніках развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў 2018 годзе. Асабліва адзначаны амаль двухразовы (на 94 працэнты) рост беларускага экспарту.
У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны пытанні рэалізацыі сумесных праектаў у адпаведнасці з напрамкамі актывізацыі гандлёва-эканамічных сувязяў, якія вызначаны кіраўнікамі ўрадаў дзвюх краін, а таксама ход выканання дамоўленасцей, дасягнутых у рамках 13-га пасяджэння Беларуска-Славацкай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.
Бакі разгледзелі пытанні падрыхтоўкі і правядзення у 2019 годзе 14-га пасяджэння міжурадкамісіі і Беларуска-Славацкага бізнес-форуму.