18-04-2019
17 красавіка 2019 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Латвіі Васіля Марковіча з Міністрам адукацыі і навукі Латвіі Ілгай Шуплінскай.
Падчас сустрэчы бакі абмяняліся думкамі аб актуальным стане і перспектывах развіцця супрацоўніцтва ў галінах адукацыі, спорту і навукі. Разгледжаны таксама ход рэалізацыі сумесных навукова-тэхнічных праектаў.
Асаблівая ўвага была нададзена пытанням развіцця Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Янкі Купалы, у тым ліку ў кантэксце падтрымкі навучальнай установы з боку Беларусі.
Бакі дамовіліся прапрацаваць магчымасць вывучэння беларускай і латышскай моў на базе вышэйшых навучальных устаноў дзвюх краін з улікам росту патрэбы ў спецыялістах .