01-08-2019
1 жніўня 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія Валерый Калеснік сустрэўся з выконваючым абавязкі Генеральнага дырэктара па пытаннях супрацоўніцтва з Амерыкай і Еўропай МЗС Інданезіі (у рангу намесніка Міністра) Тэку Файзася.
Падчас размовы абмеркаваны пытанні падрыхтоўкі да сёмага пасяджэння Міжурадавай Беларуска-Інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве, а таксама узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях.