15-04-2019
15 красавіка 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка сустрэўся са студэнтамі Лундскага ўніверсітэта (Швецыя), якія знаходзяцца ў нашай краіне з азнаямляльным візітам.
Падчас сустрэчы А.Краўчанка распавёў студэнтам аб важных гістарычных момантах станаўлення беларускай дзяржаўнасці, прадставіў асноўныя напрамкі знешняй і ўнутранай палітыкі нашай краіны, праінфармаваў аб развіцці дыялогу з краінамі-суседзямі, ЕС, ЗША, а таксама аб пазіцыі Беларусі па актуальных пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня , у тым ліку ў галіне бяспекі.
А.Краўчанка адказаў на шматлікія пытанні шведскіх студэнтаў.