14-05-2018
14 мая 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас прыняў копіі даверчых лістоў у Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Конга ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Давіда Мадука́.
Падчас сустрэчы абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку магчымасць міждзяржаўных кантактаў на высокім і вышэйшым узроўнях і важнасць актывізацыі супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях.
Суразмоўцы дэталёва разгледзелі магчымасць і мэтазгоднасць распрацоўкі і ажыццяўлення плана комплекснага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў сельскагаспадарчай галіне, уключаючы падрыхтоўку ў Беларусі кваліфікаваных спецыялістаў, пошук эфектыўных схем пастаўкі і вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі для патрэб эканомікі Рэспублікі Конга, а таксама перадачы перадавых тэхналогій сельскагаспадарчай вытворчасці.