13-04-2018
12 красавіка 2018 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і Рэспубліцы Зімбабвэ (па сумяшчальніцтве) Аляксандр Сідарук уручыў даверчыя лісты Прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагве.
Падчас праведзенай у рамках урачыстай цырымоніі аўдыенцыі ў Прэзідэнта Зімбабвэ бакі абмеркавалі найбольш перспектыўныя сферы ўзаемадзеяння, вылучыўшы ў якасці прыярытэтных удзел беларускіх прадпрыемстваў у механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ, развіцці прамысловасці і машынабудавання шляхам стварэння сумесных зборачных прадпрыемстваў беларускай тэхнікі. Суразмоўцы таксама надалі ўвагу тэме экспарту адукацыйных паслуг і навучанню зімбабвійскай моладзі ў беларускіх ВНУ.
У рамках візіту ў Харарэ адбыліся таксама сустрэчы Пасла Беларусі з Міністрам замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Сібусіса Мойа, Міністрам зямельнай палітыкі, сельскай гаспадаркі і паселішчаў Перансам Шырі і статс-сакратаром Міністэрства ўнутраных спраў Мелусі Матшыя, падчас якіх абмеркаваны перспектыўныя напрамкі развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння .