04-05-2018
4 мая 2018 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь Сангітой Бахадур з нагоды уручэння копій даверчых лістоў.
Падчас сустрэчы абмеркаваны бягучы стан беларуска-індыйскіх адносін па найбольш прыярытэтных напрамках двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама запланаваныя сумесныя мерапрыемствы, у тым ліку падрыхтоўку шэрагу візітаў высокага ўзроўню.
У.Макей павіншаваў С.Бахадур з пачаткам яе дыпламатычнай місіі ў нашай краіне і пажадаў ёй усялякіх поспехаў на гэтай пасадзе ў інтэрэсах далейшага ўмацавання сувязяў Беларусі і Індыі.
Глава знешнепалітычнага ведамства таксама адрасаваў C.Бахадур спачуванні ў сувязі са штаматлікімі чалавечымі ахвярамі і разбурэннямі ў выніку маштабнай пясчанай буры, якая здарылася напярэдадні ў шэрагу паўночных раёнаў Індыі.