18-09-2018
18 верасня 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Куба Анай Тэрэсітай Гансалес Фрагай.
Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні і перспектывы развіцця беларуска-кубінскага супрацоўніцтва, узаемадзеянне дзвюх краін у міжнародных арганізацыях, а таксама кантактаў паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і Кубы.
Бакі падкрэслілі важнасць падтрымання высокай дынамікі развіцця супрацоўніцтва і неабходнасць рэалізацыі шэрага сумесных гандлёва-эканамічных і навукова-тэхнічных праектаў.