04-01-2017
4 студзеня 2018 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з дырэктарам Цэнтра еўрапейскіх рэформ (Лондан, Вялікабрытанія) Чарльзам Грантам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня, уключаючы сітуацыю ў рэгіёне, абмяняліся меркаваннямі аб магчымых перспектывах узаемадзеяння з Цэнтрам еўрапейскіх рэформ.