29-01-2018
29 студзеня 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аўстрыйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандрам Байерлем.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-аўстрыйскага супрацоўніцтва ў розных галінах, надаўшы асаблівую ўвагу рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў і ўзаемадзеянню ў гуманітарнай сферы, уключаючы ўдзел аўстрыйскага боку ў стварэнні мемарыяльнага комплексу “Трасцянец”.