01-10-2018
1 кастрычніка 2018 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Румыніі Андрэй Грынкевіч правёў сустрэчу з Міністрам водных і лясных рэсурсаў Румыніі Іаанам Дэнешам.
Бакі прадметна абмеркавалі перспектывы беларуска-румынскага супрацоўніцтва ў сферы аховы і выкарыстання прыродных рэсурсаў. Разгледжаны пытанні пашырэння кантактаў па лініі міжрэгіянальнага і міжпарламенцкага ўзаемадзеяння (І.Дэнеш з'яўляецца сенатарам Парламента Румыніі ад павета Бістрыца-Нэсэуд).
Бакі адзначылі наяўнасць узаемных магчымасцяў для пашырэння практыкі абмену вопытам у ахове і выкарыстанні водных і лясных рэсурсаў, правядзення сумесных навуковых даследаванняў у гэтай галіне.
Падчас сустрэчы Пасол Беларусі прадставіў інфармацыю аб дзейнасці профільных беларускіх органаў дзяржаўнага кіравання, устаноў адукацыі і навукі, дасягненнях Беларусі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання. Праведзена прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу нацыянальных паркаў і паляўнічых гаспадарак Беларусі.
І.Дэнеш высока ацаніў сумесную навуковую дзейнасць, якая ажыццяўляецца Інстытутам лесу НАН Беларусі (г.Гомель) і аддзяленнем сельскагаспадарчых і лясных навук Румынскай акадэміі навук. Міністр таксама выказаў падтрымку ініцыятыве беларускага боку аб наладжванні супрацоўніцтва паміж Нацыянальным паркам «Прыпяцкі» і біясферным запаведнікам «Дэльта Дуная».