07-05-2018
7 мая 2018 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўгена Шэстакова з кіраўніком аддзялення Пасольства Швейцарскай Канфедэрацыі ў г.Мінску Клодам Альтерматам.
Падчас сустрэчы абмеркаваны перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Швейцарыі, а таксама ход падрыхтоўкі запланаванага на чэрвень 2018 года ў г.Берне 10-га пасяджэння Беларуска-Швейцарскага сумеснага камітэта па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве.