04-07-2019
4 ліпеня 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Французскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Дзідзье Канесам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальны стан і перспектывы развіцця беларуска-французскага супрацоўніцтва і адносін паміж Беларуссю і ЕС, абмеркавалі вынікі візіта беларускай дэлегацыі на чале з А.Краўчанкам у г.Парыж у маі 2019 года.