07-08-2018
7 жнiўня 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Дзяржавы Палесцiна ў Рэспубліцы Беларусь Халедам Арыкатам.
Падчас сустрэчы суразмоўцы дэталёва абмеркавалі развіццё сітуацыі вакол Палесцiны і апошнія падзеі ў рэгіёне Блізкага Усходу. Намеснік Міністра і Пасол сышліся ў думцы, што для захавання і паспяховага развіцця мірнага працэсу на Блізкім Усходзе вельмі неабходныя ўзважаныя і адказныя крокі ўсіх бакоў, якія ажыццяўляюцца з павагай да прынцыпаў міжнароднага права і да карэнных інтарэсаў суседзяў і партнёраў.
Асаблiвую ўвагу ў ходзе гутаркі суразмоўцы надалі абмеркаванню магчымасцяў паглыблення ўзаемадзеяння дзвюх краін на міжнароднай арэне. Беларускі і палесцінскі дыпламаты абмяняліся думкамі па шырокім комплексе пытанняў двухбаковага парадку дня, у прыватнасці, развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва для істотнага нарошчвання тавараабароту паміж дзвюма краінамі і магчымасці ініцыявання перспектыўных гандлёва-эканамічных праектаў.