14-05-2019
14 мая 2019 г. у г.Мінску адбыліся беларуска-чэшскія кансультацыі паміж МЗС.
Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка, чэшскую — намеснік Міністра замежных спраў Алеш Хмеларж.
Падчас перагавораў абмеркаваны стан і перспектывы развіцця беларуска-чэшскіх адносін у палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, узаемадзеянне дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый.
Бакі разгледзелі таксама тэматыку развіцця адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. Адбыўся абмен думкамі па шэрагу актуальных пытанняў міжнароднага парадку дня.